ФІЛЬТРАВА́ННЕ,
працэс механічнага раздзялення вадкіх ці газападобных дысперсных сістэм з дапамогай порыстых перагародак (фільтраў), здольных прапускаць дысперснае асяроддзе і затрымліваць часцінкі, памеры якіх перавышаюць дыяметр пораў перагародкі.
Адбываецца пад дзеяннем рознасці ціску па абодвух баках фільтра. Для паскарэння Ф. ствараюць дадатковы ціск над фільтрам ці вакуум пад фільтрам. Больш інтэнсіўнаму Ф. спрыяе павышэнне т-ры суспензіі, памяншэнне слоя асадку, рацыянальны выбар фільтра, спосабаў яго рэгенерацыі і
Літ.:
Жужиков В.А. Фильтрование. 4 изд.
Лунев В.Д., Емельянов Ю.А. Фильтрование в химической промышленности.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)