агульнарускі летапісны збор 13 — пач. 14 ст., помнік гісторыі і культуры ўсх. славян. Найб.стараж. спіс 15 ст. знойдзены М.М.Карамзіным у Іпацьеўскім манастыры (адсюль назва) у г. Кастрама (Расія). Захавалася 7 спісаў І.л., з якіх найб. каштоўныя Іпацьеўскі і Хлебнікаўскі (16 ст.). Складаецца з 3 частак: «Аповесці мінулых гадоў» (звесткі да 1117 уключна), Кіеўскага летапісу (1118—99) і Галіцка-Валынскага летапісу (1201—92). Апошні ўключае ўрыўкі з Пінскага летапісу і кароткі літ. летапісец князя Шварна. І.л. — адзіны помнік, у якім, паводле меркаванняў некат. вучоных, зберагліся ўрыўкі згубленага Полацкага летапісу. З’яўляецца важнай крыніцай па гісторыі Кіеўскага, Галіцка-Валынскага, Полацкага, Тураўскага княстваў і ВКЛ. Вылучаецца багаццем зместу, гіст. дакладнасцю, дасканаласцю выкладання. Здаўна вядомы на Беларусі. У 16 ст. ім карысталіся аўтары Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага і Хронікі Быхаўца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЦІ́НСКІЯ ШКО́ЛЫ,
навучальныя ўстановы з лац. мовай навучання. Узніклі ў Зах. Еўропе ў перыяд ранняга сярэдневякоўя і былі асн. формай адукацыі да 13 ст., калі з’явіліся гар. школы з роднай мовай навучання. Выкладанне на лац. мове вялося ў царк. школах, калегіумах, некаторых гар. школах, ун-тах. У залежнасці ад тыпу школы і ўзроўню адукацыі ў Л.ш. выкладаліся чытанне, пісьмо, лац. граматыка, набажэнскія спевы, дыялектыка, арыфметыка, рыторыка і інш., вучылі складанню дзелавой дакументацыі і карэспандэнцыі на лац. мове. Элементарныя Л.ш. былі бясплатныя і даступныя ўсім слаям насельніцтва. У перыяд Рэфармацыі (з 16 ст.) роля Л.ш. як сярэдняга звяна ў адукацыі павялічылася, метады выкладання ў іх (сістэма лекцый, дыспуты) з цягам часу ўвайшлі ў практыку ун-таў. У 16—18 ст. на аснове Л.ш. ствараліся сярэднія навуч. ўстановы, якія давалі класічную адукацыю (гімназіі або педагогіумы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНКЕ́ВІЧ Аляксандра Аляксандраўна (н. 25.12.1946, в. Вялікія Тупалы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1997), праф. (2000). Скончыла Томскі ун-т (1968). З 1968 у Мазырскім пед. ін-це, з 1969 у Гомельскім ун-це (з 1991 заг. кафедры). Даследуе праблемы сучаснай і гіст. лексікалогіі літ. і нар.-дыялектнай мовы, пытанні стылістыкі і культуры маўлення, методыкі выкладання лінгвістычных дысцыплін у ВНУ. Аўтар манаграфіі «Лексіка іншамоўнага паходжання ў беларускіх народных гаворках» (1996), «Зборніка практыкаванняў і тэкстаў па лацінскай мове» (1978, з Н.Старасценка), «Практыкаванняў па лексіцы і стылістыцы» (1984, з В.Ляшчынскай), зб. крылатых выслоўяў «Набожнае слова і антычная мудрасць крочаць побач» (1997, з У.Анічэнкам), падручніка «Лацінская мова» (1999, з С.Лін), «Слоўніка-даведніка асабовых імёнаў» (2001, з Н.Фраловай), адзін з аўтараў «Слоўніка мовы Янкі Купалы» (т. 1—3, 1997—2001) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТО́ЛЯР Абрам Аронавіч (20.2.1919, г.п. Таруціна Адэскай вобл., Украіна — 6.5.1993),
бел. матэматык і педагог; адзін з заснавальнікаў бел. школы па дыдактыцы матэматыкі. Д-рпед.н., праф. (1972). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1977). Скончыў пед.ін-т (г. Бухара, 1947). З 1951 у Магілёўскім пед. ін-це (у 1973—86 прарэктар, адначасова ў 1953—89 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах выкладання матэматыкі. Распрацаваў тэорыю дзейнага падыходу да навучання матэматыцы (ад дашкольнага перыяду да вышэйшай школы), прапанаваў канцэпцыю развіццёвага навучання, на падставе якой разам з інш. распрацаваў навучальна-метадычны комплекс па матэматыцы для пачатковай і 4—5-га кл. сярэдняй школы. Аўтар навуч. дапаможнікаў для школ і ВНУ.
Тв.:
Логические проблемы преподавания математики. Мн., 1965;
Методы обучения математике. Мн., 1966;
Современные основы школьного курса математики. М., 1980 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯПА́НАВА Альбіна Мікалаеўна (н. 11.7.1929, г. Паўлава Ніжагародскай вобл., Расія),
бел. мовазнавец. Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Д-рфілал.н. 1979). Праф. (1981). Скончыла Горкаўскі ін-т замежных моў (1951). З 1965 у Мінскім лінгвістычным ун-це. Даследуе праблемы семантыкі, тэорыі рэферэнцыі, семантычнага і прагматычнага сінтаксісу франц. мовы, тэорыі часу і часавай прасторы таго, хто гаворыць. Аўтар кніг «Да праблемы граматычнай формы граматычнай катэгорыі» (1972), «Структура і ўзаемадзеянне форм функцыянальна-семантычнай катэгорыі акалічнасці спосабу дзеяння ў сучаснай французскай мове» (1973), «Прамарфалагічныя адзінкі французскай мовы» (1975), «Нарысы-роздумы і цытацыі пра прагмасінтаксіс французскай мовы: імя і яго дэтэрмінатывы» (2000) і інш. Сааўтар «Практыкуму па тэарэтычнай граматыцы французскай мовы» (1986), кн. «Функцыянаванне і развіццё моўных сістэм» (1990), «Актуальныя пытанні мовазнаўства і інтэнсіфікацыі выкладання замежных моў» (1993), «Вучэбныя граматыкі нацыянальных моў» (1996) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛКАЧО́Ў Яўген Аркадзевіч (н. 5.8.1945, г. Мазыр Гомельскай вобл.),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1990), праф. (2000). Скончыў Маскоўскі ун-т (1969). З 1974 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па квантавай тэорыі, гісторыі і метадалогіі навукі, праблемах выкладання фізікі. Высветліў ролю тапалагічных эфектаў у дынаміцы класічных і квантавых сістэм на аснове алг. і геам. метадаў. Даследаваў заканамернасці працэсу ўспрымання новых ведаў рознымі сац. аб’ектамі і механізм пранікнення фіз. ведаў у агульнаадук. сферу на розных яе ўзроўнях. Адзін з аўтараў эксперым.навуч. камплекта для сярэдняй школы і агульнаадук. стандарта па фізіцы.
Тв.:
Кватернионы в релятивистской физике. Мн., 1989 (разам з А.В.Бярэзіным, Ю.А.Курачкіным);
Формирование адекватного образа науки как необходимый элемент гуманитарного образования. Мн., 1996 (разам з В.І.Дыніч. Л.М.Тамільчыкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУГА́ТА (італьян. fugato літар. — накшталт фугі),
форма поліфанічнай музыкі, блізкая да фугі, але без устойлівай рэпрызы. Звычайна раздзел буйной муз. формы. Для Ф. характэрна выкладанне тэмы па тыпу экспазіцыі фугі або на аснове імітацыйнага ўступлення галасоў, дынамічнае развіццё, паступовае ўшчыльненне поліфанічнай фактуры.
У 18—19 ст. Ф. выкарыстоўвалі як сродак выкладаннямуз. тэмы і яе развіцця, ва ўступах і заключных частках. У 19 ст. развівалася на аснове класічных традыцый, аднак набыла новую трактоўку і вобразны сэнс (І.Брамс, М.Глінка, Ф.Ліст, С.Танееў, Ф.Шуберт і ІНШ.). У 20 ст. пашырана ў творах М.Мяскоўскага, С.Рахманінава, П.Хіндэміта, Дз.Шастаковіча, Р.Штрауса і інш.
У бел. музыцы выкарыстана ў творах М.Аладава, У.Алоўнікава, А.Багатырова, Г.Вагнера, Я.Глебава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАКУ́Н Леў Міхайлавіч (14.9.1926, в. Браткава Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 6.11.1996),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1966), праф. (1967). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1979). Скончыў БДУ (1950), з 1953 працаваў у ім (з 1967 заг. кафедры). Даследаваў праблемы развіцця бел.літ. мовы, гісторыі бел. мовазнаўства, словаўтварэння і выкладаннябел. мовы ў ВНУ. Аўтар «Нарысаў гісторыі беларускай літаратурнай мовы» (1960), «Марфемнага слоўніка беларускай мовы» (1975, з А.М.Бардовічам), падручніка «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы» (2-е выд., 1984), вучэбных дапаможнікаў і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Станаўленне і развіццё беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1959;
Кароткі агляд развіцця беларускага мовазнаўства // Беларускае мовазнаўства: Бібліягр. ўказ. (1825—1965 гг.). Мн., 1967;
Карані роднай мовы: Выбр. працы па гісторыі бел. мовы. Мн., 2001.
Літ.:
Красней В.П., Плотнікаў Б.А., Трайкоўская В.П. Прафесар Л.М.Шакун. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЎЦО́Ў Васіль Іванавіч (н. 4.1.1952, г.п. Стрэшын Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. мовазнавец і паэт.Чл.-кар.Бел. акадэміі адукацыі (1999). Д-рфілал.н. (2003), праф. (1993). Скончыў Мазырскі пед.ін-т (1973). Настаўнічаў. З 1978 у Магілёўскім ун-це (з 1983 заг. кафедры). Даследуе сінтаксіс сучаснай бел. і рус. моў, лінгвістыку тэксту, тэарэт. лінгвістыку, бел. дыялектную анамастыку, бел. тэрміналогію, методыку выкладаннябел. мовы і інш. Аўтар манаграфіі «Маўленчае выражэнне камічнага ў беларускай драматургіі» (2002), навуч. дапаможнікаў, у т. л. «Сінтаксіс беларускай і рускай моў: Дыскусійныя пытанні» (2001). Сааўтар кн. «Уводзіны ў мовазнаўства» (1987), «Руска-беларускі слоўнік па машынабудаванні» (1998), «Анамастычны слоўнік Магілёўшчыны» (2000), біябібліягр. даведніка «Мовазнаўцы Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А.Куляшова: Агульнае і славянскае мовазнаўства (1930—2001)» (2002) і інш. Выдаў кнігі паэзіі «Сутонне» (1995) і «Долягляд» (1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУХЛІ́НСКІ Антон Восіпавіч (1808, Навагрудчына — 25.10.1877),
усходазнавец. Праф. цюркалогіі (1839). Вучыўся ў Віленскім (з 1822) і Пецярбургскім (з 1828) ун-тах. У Пецярбургскім ун-це выкладаў арабскую (1835—39), турэцкую (1853—63) мовы, гісторыю і геаграфію Турцыі (з 1855), у 1859—66 дэкан ф-та ўсх. моў. Аўтар прац «Асманская хрэстаматыя для універсітэцкага выкладання» (1858—59), «Слоўнік выразаў, якія прыйшлі... у нашу мову з усходніх моў...» (1858) і інш. З яго «Даследавання пра паходжанне і стан літоўскіх татар» (1857) пачалося вывучэнне бел. тэкстаў, напісаных арабскім пісьмом, урыўкі з якіх, у т. л.кітабаў, упершыню транслітарыраваў М. У гэтай працы пераклаў з тур. мовы ананімны твор 16 ст. «Рысале...», у якім раілася татарам, якія забылі сваю мову, гаварыць па-беларуску. Адкрыў і выдаў арабскі геагр. рукапіс 9 ст.
Літ.:
Крачковский И.Ю. Очерки по истории русской арабистики. М.; Л., 1950.