ШАКУ́Н Леў Міхайлавіч (14.9.1926, в. Браткава Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 6.11.1996),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1966), праф. (1967). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1979). Скончыў БДУ (1950), з 1953 працаваў у ім (з 1967 заг. кафедры). Даследаваў праблемы развіцця бел.літ. мовы, гісторыі бел. мовазнаўства, словаўтварэння і выкладання бел. мовы ў ВНУ. Аўтар «Нарысаў гісторыі беларускай літаратурнай мовы» (1960), «Марфемнага слоўніка беларускай мовы» (1975, з А.М.Бардовічам), падручніка «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы» (2-е выд., 1984), вучэбных дапаможнікаў і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Станаўленне і развіццё беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1959;
Кароткі агляд развіцця беларускага мовазнаўства // Беларускае мовазнаўства: Бібліягр. ўказ. (1825—1965 гг.). Мн., 1967;
Карані роднай мовы: Выбр. працы па гісторыі бел. мовы. Мн., 2001.
Літ.:
Красней В.П., Плотнікаў Б.А., Трайкоўская В.П. Прафесар Л.М.Шакун. Мн., 1997.