зада́ча ж

1. ufgabe f -, -n; Problm n -s, -e;

баява́я зада́ча вайск Gefchtsaufgabe f, Kmpfauftrag m -(e)s, -träge;

гало́ўная [асно́ўная] зада́ча Huptaufgabe f;

спецыя́льная зада́ча Snderaufgabe f;

паста́віць сабе́ зада́чу sich (D) ine ufgabe stllen;

пе́рад намі паўста́ла зада́ча uns ist die ufgabe erwchsen;

рашы́ць [вы́канаць] зада́чу ine ufgabe lösen, inen uftrag erfüllen;

спра́віцца з зада́чай ine ufgabe bewältigen [mistern], iner ufgabe gercht wrden;

2. матэм ufgabe f -, -n;

арыфметы́чная зада́ча Rchenaufgabe f;

рашы́ць [развяза́ць] зада́чу ine ufgabe lösen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

вне предлог с род.

1. (снаружи за пределами) па-за (кім, чым);

вне до́ма па-за до́мам;

вне ко́нкурса па-за ко́нкурсам;

вне зако́на па-за зако́нам;

3. (без) без (каго, чаго); (сверх) звыш (каго, чаго);

вне о́череди без чаргі́;

вне пла́на звыш пла́на;

вне вся́кого сомне́ния без уся́кага сумне́ння;

вне вся́кого сравне́ния вышэ́й за ўся́кае параўна́нне;

вне вре́мени и простра́нства па-за ча́сам і прасто́рай;

вне себя́ не по́мнячы сябе́, не ў сабе́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лови́ть несов., в разн. знач. лаві́ць;

лови́ть мяч лаві́ць мяч;

лови́ть ры́бу лаві́ць ры́бу;

лови́ть слова́ лаві́ць сло́вы;

лови́ть сча́стье лаві́ць шча́сце;

лови́ть по ра́дио Москву́ лаві́ць па радыё Маскву́;

я лови́л на себе́ неспоко́йные взгля́ды я лаві́ў на сабе́ неспако́йныя по́зіркі;

он бы́стро лови́л всё, что говори́ли ён ху́тка лаві́ў усё, што гавары́лі;

лови́ть на сло́ве лаві́ць на сло́ве;

лови́ть ры́бу в му́тной воде́ погов. лаві́ць ры́бу ў му́тнай (каламу́тнай) вадзе́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

bestllen

i

vt

1) зака́зваць, замаўля́ць сабе́

2) урабляць (поле)

3) перадава́ць, перака́зваць (прывітанне)

4) (mit D) абстаўля́ць, застаўля́ць (чым-н.)

5)

es ist gut [schlecht] um ihn, um etw. (A) [mit ihm, mit etw.] bestllt — яго́ спра́вы [спра́вы нако́нт гэ́тага] іду́ць до́бра [дрэ́нна]

die Zitung ~ — вы́пісаць [падпіса́цца на] газе́ту

II

vt прызнача́ць (на якую-н. пасаду, выконваць функцыі)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

wschen

*

1.

vt мыць; абмыва́ць (тс. тэх.)

sich (D) die Hände ~ — мыць (сабе́) ру́кі

etw. ~ lssen* — адда́ць што-н. для мыцця́

◊ j-m den Kopf ~ — ≅ даць каму́-н. наганя́й

2.

(sich) мы́цца

ich wsche mich kalt — я мдюся хало́днай вадо́й

◊ das hat sich gewschen — разм. ≅ гэта до́бра [выда́тна] атрыма́лася

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

не́сці¹, нясу́, нясе́ш, нясе́; нясём, несяце́, нясу́ць; нёс, не́сла і нясла́, не́сла і нясло́; нясі́; не́сены; незак.

1. каго-што. Узяўшы ў рукі, нагрузіўшы на сябе, перамяшчаць, дастаўляць куды-н.

Н. чамадан.

2. каго-што і без дап. Імкліва рухаць, перамяшчаць сілай свайго руху.

Вецер нясе па небе хмары.

3. каго-што (толькі ў 3 ас.). Прымушаць каго-н. ісці куды-н.; цягнуць (разм.).

Куды цябе нясе?

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Дзьмуць, павяваць, месці (пра халоднае паветра, завіруху і пад.).

Ад акна несла (безас.) холадам.

5. пераважна безас. Моцна пахнуць (у 1 знач.).

Нясе гарам.

6. перан., што. Выконваць якія-н. даручэнні, абавязкі па службе і пад.

Н. адказнасць.

Н. ахову.

Н. вахту.

7. перан., што. Пакутаваць ад чаго-н.; мець страты.

Н. пакаранне.

Н. страты.

8. перан., што. Гаварыць што-н. недарэчнае, бязглуздае (разм.).

9. перан., што. Мець, змяшчаць у сабе; быць носьбітам чаго-н.

Н. радасць людзям.

10. што. Быць аснашчаным чым-н.

Карабель нясе шэсць гармат.

|| зак. пане́сці, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; -нёс, -не́сла і -нясла́, -не́сла і -нясло́; -не́сены.

П. кару.

П. страты.

|| наз. нясе́нне, -я, н. (да 6 знач.) і но́ска, -і, ДМ но́сцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ме́сца, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Прастора, якая занята або можа быць занята кім-, чым-н., дзе што-н. адбываецца або размяшчаецца.

Перасоўваць з месца на месца.

Рабочае м.

Ні з месца!(не рухацца!).

2. Участак на зямной паверхні, мясцовасць.

Маляўнічае м.

3. перан. Становішча, якое займае хто-н. (у спорце, грамадскім жыцці, навуцы і пад.).

Заняць першае м. ў спаборніцтве.

4. Служба, работа, пасада.

Вакантнае м.

5. Урывак, частка літаратурнага, мастацкага або музычнага твора.

Самае цікавае м. ў рамане.

6. Адзін прадмет багажу (спец.).

Здаць у багаж тры месцы.

Балючае месца — пра тое, што ўвесь час хвалюе, мучыць.

Да месца — якраз калі трэба, дарэчы.

Душа не на месцы — пра адчуванне трывогі, непакою.

На месцы — там, дзе што-н. адбылося ці будзе адбывацца.

Не знаходзіць (сабе) месца — быць у стане крайняй трывогі.

Паставіць каго-н. на сваё месца — збіць пыху з каго-н., зрабіць рэзкую заўвагу каму-н. пра нясціплыя паводзіны.

Пустое месца (разм., неадабр.) — пра чалавека, ад якога няма ніякага толку.

Таптацца на месцы (разм., неадабр.) — не рухацца наперад.

Цёплае месца (разм.) — аб даходнай службе.

|| памянш. ме́сцейка, -а, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

вае́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да вайны, звязаны з вайной. Ваенныя падзеі, планы, дзеянні. Ваенная тайна. Ваенны час. Ваенны канфлікт. // Заснаваны на законах вайны. Ваеннае становішча. // Прызначаны для патрэб вайны. Ваенны завод. Ваенная тэхніка. Ваенная база.

2. Які мае адносіны да арміі, звязаны са службай у арміі. Ваенная прысяга. Ваенная служба. Ваенная справа. Ваеннае вучылішча. Ваеннае ведамства. Ваенны парад. Ваенная трывога. // Такі, як у арміі. На станцыю з.. ваеннай дакладнасцю прыбывалі санітарныя цягнікі. Карпаў. // Які ўласцівы ваеннаслужачаму, належыць яму. Ваенная выпраўка. Ваенная форма.

3. у знач. наз. вае́нны, ‑ага, м. Ваеннаслужачы. А Даша, Даша-нявестка, сарамліва, і з нейкім наіўным здзіўленнем пазірала на ваеннага, быццам не давала сабе веры, што гэта той самы небарака Геня. Ракітны.

•••

Ваенны камунізм гл. камунізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́рды, ‑ая, ‑ае.

1. Надзелены пачуццём уласнай годнасці, павагі да сябе. Чалавек наш горды і шчаслівы, Будучыня свеціцца ў вачах, Бо нясе ў сабе ён беражліва Дарагія рысы Ільіча! Звонак. // Поўны пачуцця задавальнення сваімі або чыімі‑н. поспехамі. [Моладзь] была гордая свядомасцю, што зрабіла вялікую справу. Колас. Успаміны хлопчыка палоняць, За бацьку горды хлопчык наш. А. Александровіч. // Які выражае гордасць. Горды позірк. □ Паша таксама калісьці красуняй лічылася: русыя валасы на прабор, карыя вочы, гордая пастава. Лось. // перан. Узвышаны, чысты. Гордая думка пра сыноў не выходзіла з галавы. Кавалёў. Дзесьці ў глыбіні істоты ў жанчыны заварушылася гордая радасць. Чорны.

2. Ганарысты, напышлівы, фанабэрысты. Яшчэ ўчора такія гордыя і грозныя, сёння кідаліся паны на калені перад Сёмкам-матросам. Лынькоў. Ласкавае цялятка дзвюх матак ссе, а гордае — ніводнае. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гру́дзі, ‑ей; адз. няма.

1. Пярэдняя частка тулава ад шыі да жывата. Зашпіліць вопратку на грудзях. □ І тут Марына не ўтрымала — Ды гэта ж ён! ды гэта ж брат! На грудзі брату тварам пала. — Ігнатка! брацік мой Ігнат... Колас. // Частка тулава, у якой змяшчаюцца сэрца, лёгкія і інш. органы грудной клеткі. Дыхаць на поўныя грудзі. □ І здавалася Міколку, што вылеціць яго сэрца з грудзей ад вялікай радасці. Лынькоў.

2. Малочныя залозы ў жанчыны. Малая адрывалася ад пустых грудзей і крычала, ёй хацелася есці. Шамякін.

3. Разм. Верхняя пярэдняя частка адзення. Кашуля з вышыванымі грудзьмі.

•••

Біць (сябе) у грудзі гл. біць.

Грудзьмі пралажыць (пракласці) сабе дарогу гл. пралажыць.

Дыхнуць на поўныя грудзі гл. дыхнуць.

Прыгрэць змяю (гадзюку) на (сваіх) грудзях гл. прыгрэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)