Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 8-е выданне (другая версія, правапіс да 2008 г.)

раболепствовать

рабалепстваваць

работа

работа, работа машины — работа машыны работа сердца — работа сэрца у меня много работы — у мяне шмат работы единица работы физ. — адзінка работы праца, работа, стахановская работа — стаханаўская праца физическая работа — фізічная праца умственная работа — разумовая праца научная работа — навуковая праца общественная работа — грамадская праца сдельная работа — здзельная праца подпольная работа — падпольная работа приступить к работе — узяцца за работу (працу) наладить работу — наладзіць работу (працу) развернуть работу — разгарнуць работу (працу) принимать участие в работе — прымаць удзел у рабоце (працы) работы, полевые работы — палявыя работы сельскохозяйственные работы — сельскагаспадарчыя работы уборочные работы — уборачныя работы фортификационные работы воен. — фартыфікацыйныя работы работы, исправительно-трудовые работы — папраўчапрацоўныя работы каторжные работы уст. — катаржныя работы праца, место работы — месца працы (работы) поступить на работу — паступіць на працу (работу) постоянная работа — пастаянная праца снять с работы — звольніць з працы (работы) работа, раздать работу — раздаць работу праца, у него много печатных работ — у яго шмат друкаваных прац напечатать работу в журнале — надрукаваць працу ў часопісе работа, сдать работу в срок — здаць работу ў тэрмін выставка работ известного художника — выстаўка работ вядомага мастака работа, письменная работа — пісьмовая работа контрольная работа — кантрольная работа работа, вещь превосходной работы — рэч цудоўнай работы топорная работа разг. — тапорная работа ковёр тонкой работы — дыван тонкай работы взять в работу — узяць у работу работа горит в руках у кого — работа гарыць у руках у каго

работать

несовер. працаваць, рабіць, работать по найму — працаваць па найму работать засучив рукава — працаваць закасаўшы рукавы работать над книгой — працаваць над кнігай работать со словарём — працаваць са слоўнікам работать в колхозе — працаваць (рабіць) у калгасе паровозы работают на нефти и угле — паравозы працуюць на нафце і вугалі дзейнічаць, служыць, рука не работает — рука не дзейнічае (не служыць) работать над собой — працаваць над сабой

работаться

працавацца, сегодня хорошо работается — сягоння добра працуецца

работник

работнік, добросовестный работник — сумленны работнік (працаўнік) работник сельского хозяйства — работнік (працаўнік) сельскай гаспадаркі работнік, партийный работник — партыйны работнік работник печати — работнік друку номенклатурный работник — наменклатурны работнік батрак

работница

работніца, працаўніца, домашняя работница — хатняя (дамашняя) работніца

работодатель

работадавец

работорговец

гандляр рабамі

работорговля

гандаль рабамі

работоспособность

працаздольнасць