Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 8-е выданне (правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пучеглазие

ср. вірлавокасць, -ці жен., лупатасць, -ці жен., зіркатасць, -ці жен.

пучеглазый

разг. вірлавокі, лупаты, зіркаты

пучина

жен.

1) (водоворот) вір, род. віру муж.

лодку поглотило пучиной — лодку паглынуў вір

2) (болотная) дрыгва, -вы жен.

3) (морская) бяздонне, -ння ср., бездань, -ні жен.

ввергнуть в пучину бедствий — уцягнуць у бяздонне (у бездань) бедстваў

пучинный

1) віравы

2) дрыгвяны

3) бяздонны

см. пучина

пучить

несовер.

1) разг. пучыць

(о вздутии живота) пушыць

2) (о глазах) прост. вытарашчваць, вылупліваць

пучиться

разг.

1) (подниматься, вздуваться) пучыцца

2) (о глазах) вытарашчвацца, вылуплівацца

пучковый

пучковы

пучок

в разн. знач. пучок, -чка муж.

пучок трав — пучок траў

пучок лучей — пучок прамянёў

сосудисто-волокнистые пучки анат. — сасудзіста-валакністыя пучкі