Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 8-е выданне (правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

отличаться

1) (выделяться из числа других) вылучацца

2) (быть непохожим на других) адрознівацца

3) (характеризоваться) вызначацца, адзначацца, характарызавацца

4) страд. адрознівацца, распазнавацца

вылучацца, адзначацца

см. отличать

отличие

ср.

1) (различие) адрозненне, -ння ср.

в отличие от… — у адрозненне ад…

2) (заслуга, отмеченная наградой) адзнака, -кі жен., выдатнасць, -ці жен.

диплом с отличием — дыплом з адзнакай

отличительность

адметнасць, -ці жен.

адрознасць, -ці жен.

отличительный

адметны, характэрны

адрозны

(опознавательный) распазнавальны

отличительные огни (на судах) — распазнавальныя агні

отличительный знак — распазнавальны знак (знак адрознення)

отличительный признак — адметная (характэрная, адрозная) адзнака

отличить

совер.

1) (различить) адрозніць, распазнаць

2) (выделить) вылучыць, адзначыць

отличиться

(выделиться) вылучыцца

вызначыцца

(прославиться) праславіцца

отличник

выдатнік, -ка муж.

отличница

выдатніца, -цы жен.

отлично

1) нареч. в знач. сказ. вельмі добра, надзвычай добра, выдатна

отлично знать — выдатна (вельмі добра) ведаць

2) в знач. частица (ладно) разг. добра, вельмі добра

ну вот и отлично! — ну вось і вельмі добра!

3) в знач. сущ. нескл., ср. (отметка) выдатна

учиться на отлично — вучыцца на выдатна

получить отлично по русскому языку — атрымаць выдатна па рускай мове

отличный

1) (различный) розны, адменны

2) (превосходный) выдатны, вельмі добры, надзвычай добры