Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 8-е выданне (правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

коренник

караннік, -ка муж.

коренной

1) прил. карэнны

коренной житель — карэнны жыхар

коренным образом — карэнным чынам

коренной зуб — карэнны зуб

2) сущ. караннік, -ка муж.

корень

в разн. знач. корань, -ня муж.

сладкий корень бот. — чарнакорань

сахарный корень бот. — цукровы корань

квадратный корень мат. — квадратны корань

кубический корень мат. — кубічны корань

показатель корня мат. — паказчык кораня

знак корня мат. — знак кораня

извлечение корня мат. — здабыванне кораня

корень слова грам. — корань слова

вырвать с корнем — вырваць з коранем

пустить корни — пусціць карані (карэнне)

в корне — у корані

на корню (о хлебе) — на корані, (о лесе) на пні

краснеть до корней волос — чырванець па самыя вушы (да самых вушэй)

смотреть в корень — глядзець у корань

запрячь лошадь в корень — запрэгчы каня ў аглоблі

ходить в корню — хадзіць у аглоблях

корень зла — корань зла

коренья

мн. карані, -нёў, собир. карэнне, -ння ср.

корец

(для питья) карэц, -рца муж.

корешки

(сорт табака) жылкі, -лак ед. нет

(махорка) махорка, -кі жен.

корешковый

карэньчыкавы

корешок

1) (уменьш. к корень) карэньчык, -ка муж.

2) (квитанции, книжки) карашок, -шка муж.

Корея

Карэя, -рэі жен.

кореянка

караянка, -кі жен.