Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 8-е выданне (правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трубочник

люлечнік, -ка муж.

трубочный

1) трубачны, трубкавы

2) (относящийся к трубке для курения) люлечны, люлькавы

трубочный табак — тытунь для люлькі

трубчатка

тех. трубчатка, -кі жен.

трубчатый

трубчасты, трубкаваты

трувер

ист. трувер, -ра муж.

труд

муж.

1) праца, -цы жен.

физический и умственный труд — фізічная і разумовая праца

творческий труд — творчая праца

общественно необходимый труд — грамадска неабходная праца

коллективный труд — калектыўная праца

абстрактный труд эк. — абстрактная праца

конкретный труд эк. — канкрэтная праца

овеществлённый труд эк. — арэчаўленая праца

вольнонаёмный труд — вольнанаёмная праца

разделение труда — падзел працы

люди труда — людзі працы

гимн труду — гімн працы

условия труда — умовы працы

2) (труды, заботы) мн. турботы, -бот, ед. турбота, -ты жен.

клопат, -ту муж.

после дневных трудов можно отдохнуть — пасля дзённых турбот можна адпачыць

3) (усилие) намаганне, -ння ср.

без труда — без вялікіх намаганняў

(легко) лёгка

4) (услуга) разг. паслуга, -гі жен.

он ничего не взял за труды — ён нічога не ўзяў за паслугу

5) (произведение) праца, -цы жен.

научный труд — навуковая праца

6) труды (названия научных журналов, сборников) — працы, род. прац

взять на себя труд — узяць на сябе абавязак (клопат), патурбавацца, паклапаціцца

не дать себе труда — не патурбавацца, не паклапаціцца, не парупіцца, не падбаць

с трудом — насілу, з цяжкасцю, (едва) ледзьве, ледзь

труд человека кормит, а лень портит посл. — праца гадуе, а гультайства марнуе, дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота — пуста, ад ляноты чакай бядоты

трудармия

(трудовая армия) працармія, -міі жен. (працоўная армія)

трудартель

(трудовая артель) працарцель, -лі жен. (працоўная арцель)

труддисциплина

(трудовая дисциплина) працдысцыпліна, -ны жен. (працоўная дысцыпліна)

трудить

несовер. уст. трудзіць

(голову — ещё) сушыць

трудить голову — сушыць (трудзіць) галаву

трудить ноги — трудзіць ногі