Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 8-е выданне (правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разделать

совер.

1) (о земле) разрабіць, урабіць

2) (обработать) вырабіць

(окрасить) пафарбаваць, размаляваць

разделать шкаф под дуб — вырабіць (пафарбаваць) шафу пад дуб

3) (тушу животного) разабраць

4) (расширить) спец. разрабіць, пашырыць

5) перен. прост. даць дыхту (чосу)

разделать под орех — даць дыхту (чосу)

разделаться

разг.

1) управіцца

2) (свести счёты) расправіцца, расквітацца

я с тобой разделаюсь — я з табой распраўлюся (расквітаюся)

разделение

ср. раздзяленне, -ння ср., раздзел, -лу муж.

падзел, -лу муж.

разделение труда — падзел працы

по разделениям воен., спорт. — па раздзяленнях

разделённый

раздзелены, падзелены

разделимый

падзельны

разделитель

(прибор) раздзяляльнік, -ка муж.

разделительный

раздзяляльны

разделительная черта — раздзяляльная рыса

разделительный союз грам. — раздзяляльны злучнік

разделить

совер.

1) раздзяліць, падзяліць

разделить книгу на главы — падзяліць кнігу на раздзелы

расстояние разделило нас — адлегласць раздзяліла нас

разделить на всех — раздзяліць на ўсіх

2) перен. падзяліць

(присоединиться) далучыцца

(пережить, испытать) перажыць (разам), зазнаць

часто переводится также оборотом в сочетании с глаг., соответствующим значению сущ.

разделить с кем-либо горе и радость — падзяліць (перажыць разам) з кім-небудзь гора і радасць

разделить чьё-либо мнение, взгляды — далучыцца да чыёй-небудзь думкі, поглядаў

разделить чью-либо участь — зазнаць тую ж долю, што і хто-небудзь

разделить чью-либо любовь — адказаць каму-небудзь узаемнасцю (каханнем)

см. разделять

разделиться

раздзяліцца, падзяліцца

разделиться на части — раздзяліцца (падзяліцца) на часткі

после смерти отца дети разделились — пасля смерці бацькі дзеці падзяліліся (раздзяліліся)

при обсуждении мнения разделились — пры абмеркаванні думкі раздзяліліся (падзяліліся)

разделка

жен.

1) спец. разг. разробліванне, -ння ср., распрацоўка, -кі жен., распрацоўванне, -ння ср.

2) выробліванне, -ння ср.

фарбаванне, -ння ср., размалёўка, -кі жен., размалёўванне, -ння ср.

3) разбіранне, -ння ср.

4) пашырэнне, -ння ср.

см. разделать 1–4

5) (изоляционный слой кирпичей) спец. пракладка, -кі жен.

6) спец. апрацоўка, -кі жен.