Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

мнимобольно́й прытворнахво́ры, нібы́та хво́ры.

мни́мость

1. уя́ўнасць, -ці ж.; фальшы́васць, -ці ж., несапра́ўднасць, -ці ж.; непраўдзі́васць, -ці ж.; вы́думанасць, -ці ж.; прытво́рнасць, -ці ж.;

2. мат. уя́ўнасць, -ці ж.; см. мни́мый;

мни́мый

1. (воображаемый) уя́ўны; (фальшивый) фальшы́вы; (ложный) несапра́ўдны, непраўдзі́вы; (вымышленный) вы́думаны; (притворный) прытво́рны; нібы́та;

мни́мое преиму́щество уя́ўная перава́га;

мни́мое сострада́ние фальшы́вае спачува́нне;

мни́мая смерть несапра́ўдная смерць;

мни́мая боле́знь вы́думаная, фальшы́вая, непраўдзі́вая хваро́ба;

мни́мый больно́й прытворнахво́ры, нібы́та хво́ры;

2. мат. уя́ўны;

мни́мая величина́ уя́ўная велічыня́;

мни́мые чи́сла уя́ўныя лі́кі.

мни́тельность (недаве́рлівая) падазро́насць, -ці ж., недаве́рлівасць, -ці ж., наду́млівасць, -ці ж.;

мни́тельный (недаве́рліва) падазро́ны, недаве́рлівы, наду́млівы.

мнить несов. ду́маць; (предполагать) меркава́ць; (представлять себе, воображать) уяўля́ць; (считать) лічы́ць;

мно́го о себе́ мнить шмат аб сабе́ ду́маць (уяўля́ць);

мнить себя́ учёным лічы́ць сябе́ вучо́ным;

мниться безл., уст. ду́мацца, здава́цца, уяўля́цца.