Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

примене́ние

1. (приложение) прымяне́нне, -ння ср.; (употребление) ужыва́нне, -ння ср.; (использование) выкарыста́нне, -ння ср., скарыста́нне, -ння ср.;

примене́ние но́вых ме́тодов прымяне́нне (выкарыста́нне) но́вых ме́тадаў;

примене́ние зако́на прымяне́нне зако́на;

примене́ние но́вой маши́ны в произво́дстве ужыва́нне (скарыста́нне) но́вай машы́ны ў вытво́рчасці;

примене́ние лыж в зи́мних перехо́дах скарыста́нне (ужыва́нне) лыж у зімо́вых перахо́дах;

в примене́нии у прымяне́нні;

2. (приспособление) прыстасава́нне, -ння ср.;

примене́ние к но́вым усло́виям рабо́ты прыстасава́нне да но́вых умо́ў пра́цы (рабо́ты);

примене́ние к ме́стности воен. прыстасава́нне да мясцо́васці;

применённый прыме́нены; ужы́ты; вы́карыстаны, скарыста́ны; см. примени́ть 1;

примени́мость прымяні́масць, -ці ж.; (пригодность) прыда́тнасць, -ці ж.;

примени́мый прымяні́мы; (пригодный) прыда́тны;

примени́тельно нареч. у прымяне́нні (да чаго), у адно́сінах (да чаго);

примени́ть сов.

1. (приложить) прымяні́ць; (употребить) ужы́ць; (использовать) вы́карыстаць, скарыста́ць;

примени́ть статью́ зако́на прымяні́ць арты́кул зако́на;

примени́ть на пра́ктике ужы́ць (вы́карыстаць, скарыста́ць) на пра́ктыцы;

2. (приспособить) прыстасава́ць;

примени́ться прыстасава́цца;

примени́ться к ме́стности прыстасава́цца да мясцо́васці;

применя́емость ж. прымяня́льнасць, -ці ж.; (распространённость употребления) пашы́ранасць ужыва́ння (выкарыста́ння, скарыста́ння);

применя́ть несов.

1. (прилагать) прымяня́ць; (употреблять) ужыва́ць; (использовать) выкарысто́ўваць, скарысто́ўваць;

2. (приспособлять) прыстасо́ўваць; см. примени́ть;

применя́ться

1. прыстасо́ўвацца; см. примени́ться;

2. страд. прымяня́цца; ужыва́цца; выкарысто́ўвацца, скарысто́ўвацца; прыстасо́ўвацца; см. применя́ть.