Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

престу́пница злачы́нка, -кі ж.;

престу́пно нареч. злачы́нна;

престу́пность злачы́ннасць, -ці ж.;

престу́пный злачы́нны.

пресы́тить сов., уст.

1. (пищей) перакармі́ць; (обкормить) абкармі́ць;

2. (перенасытить) спец. перанасы́ціць;

3. (кого) перен. збры́даць (каму), абры́даць (каму), надаку́чыць (каму); (насладиться) (да адва́лу) паце́шыцца (чым); (удовлетвориться) (да адва́лу) здаво́ліцца (чым);

ско́ро все развлече́ния его́ пресы́тили ху́тка ўсе заба́вы яму́ збры́далі (надаку́чылі), ху́тка ўсі́мі заба́вамі ён наце́шыўся (здаво́ліўся) да адва́лу;

пресы́титься

1. (пищей) нае́сціся (да адва́лу); (объесться) аб’е́сціся;

2. (перенасытиться) спец. перанасы́ціцца;

3. перен. (насладиться) (да адва́лу) наце́шыцца; (удовлетвориться) (да адва́лу) здаво́ліцца;

он пресы́тился все́ми развлече́ниями ён наце́шыўся (здаво́ліўся) усі́мі заба́вамі (да адва́лу), усе́ заба́вы яму́ збры́далі (надаку́чылі).

пресыща́ть несов., уст.

1. (пищей) перако́рмліваць; (обкармливать) абко́рмліваць;

2. (перенасыщать) спец. перанасыча́ць;

родники́ пита́ют и пресыща́ют по́чву крыні́цы жы́вяць і перанасыча́юць гле́бу;

3. (кого) перен. збры́дваць (каму), абры́дваць (каму), надакуча́ць (каму); (да адва́лу) здаво́льваць (каго); см. пресы́тить;

пресыща́ться

1. (пищей) наяда́цца (да адва́лу); (объедаться) аб’яда́цца;

2. (перенасыщаться) спец. перанасыча́цца;

кисло́ты пресыща́ются щелоча́ми кісло́ты перанасыча́юцца шчо́лачамі;

3. перен. (да адва́лу) наце́швацца; (да адва́лу) здаво́львацца; збры́дваць (каму), абры́дваць (каму), надакуча́ць (каму);

4. страд. перанасыча́цца.

пресыще́ние ср.

1. перасы́ць, -ці ж.; сыць, род. сы́ці ж.;

2. (перенасыщенность) перанасычэ́нне, -ння ср.; перанасы́чанасць, -ці ж.;

до пресыще́ния да сы́ці, да адва́лу.

пресы́щенность перасы́чанасць, -ці ж.