Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прили́чествовать несов., книжн. (соответствовать чему-л.) падыхо́дзіць; (быть подходящим) пасава́ць; (быть к лицу) быць да тва́ру; (надлежать) належа́ць;

ему́ э́то не прили́чествует яму́ гэ́та не падыхо́дзіць (не пасу́е, не да тва́ру);

прили́чествующий які́ (што) падыхо́дзіць; які́ (што) пасу́е; які́ (што) да тва́ру; які́ (што) нале́жыць; см. прили́чествовать.

прили́чие ср. прысто́йнасць, -ці ж.;

не соблюда́ть прили́чий не прытры́млівацца пра́віл прысто́йнасці;

для прили́чия для прылі́ку;

прили́чно нареч.

1. (пристойно) прысто́йна;

2. (удовлетворительно) здавальня́юча; (хорошо) до́бра; (неплохо) нядрэ́нна, няке́пска, нябла́га;

3. (соответствующим образом) адпаве́дна;

4. (изрядно) пара́дкам, ла́дна, даво́лі шмат; (хорошо) до́бра;

прили́чность прысто́йнасць, -ці ж.;

прили́чный

1. (пристойный) прысто́йны;

2. (удовлетворительный) здавальня́ючы; (хороший) до́бры; (неплохой) нядрэ́нны, няке́пскі, неблагі́;

прили́чные за́работки до́брыя (нядрэ́нныя, няке́пскія) заро́бкі;

прили́чные успе́хи здавальня́ючыя (до́брыя, нядрэ́нныя, няке́пскія, неблагі́я) по́спехі;

3. (соответствующий) адпаве́дны;

прили́чная слу́чаю речь адпаве́дная вы́падку прамо́ва;

4. (изрядный) ла́дны, даво́лі вялі́кі; (большой) вялі́кі; (хороший) до́бры;

прили́чное вознагражде́ние даво́лі вялі́кая (вялі́кая, до́брая) узнагаро́да.

приловчи́ться сов., разг. прылаўчы́цца, напрактыкава́цца (на чым), налажы́цца, прызвыча́іцца (да чаго); налаўчы́цца; (набить руку) набі́ць руку́ (на чым); (изловчиться) злаўчы́цца.

приложе́ние ср.

1. (действие) прыклада́нне, -ння ср., прыкла́дванне, -ння ср.; дастасава́нне, -ння ср., дастасо́ўванне, -ння ср., дапасо́ўванне, -ння ср., прымяне́нне, -ння ср.; см. приложи́ть 1, 4;

2. (то, что является добавлением к чему-л.) дада́так, -тку м.;

3. грам. прыда́так, -тка м.

прило́женный

1. прыкла́дзены;

2. прыкла́дзены, прыба́ўлены, дада́дзены;

3. прыкла́дзены;

4. дастасава́ны, дапасава́ны, прыме́нены; см. приложи́ть;

приложи́ть сов.

1. в разн. знач. прыкла́сці, мног. папрыклада́ць, папрыкла́дваць;

приложи́ть тру́бку к у́ху прыкла́сці тру́бку да ву́ха;

приложи́ть компре́сс прыкла́сці кампрэ́с;

приложи́ть к заявле́нию спра́вку прыкла́сці да зая́вы даве́дку;

2. (добавить) разг. прыкла́сці, мног. папрыклада́ць, папрыкла́дваць, прыба́віць, мног. папрыбаўля́ць, дада́ць;

приложи́ть ещё немно́го де́нег прыкла́сці (дада́ць) яшчэ́ тро́хі гро́шай;

3. (направить действие чего-л. на что-л.) прыкла́сці;

приложи́ть всё стара́ние, все си́лы прыкла́сці ўсё стара́нне, усе́ сі́лы;

4. (применить) дастасава́ць, дапасава́ць, прымяні́ць;

приложи́ть тео́рию на пра́ктике дастасава́ць (дапасава́ць, прымяні́ць) тэо́рыю на пра́ктыцы;

ума́ не приложу́ ро́зуму не дабяру́, ра́ды не дам;

приложи́ть ру́ку прыкла́сці руку́.