Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

носи́тель но́сьбіт, -та м.;

носи́тельница но́сьбітка, -кі ж.

носи́ть несов.

1. в разн. знач. насі́ць;

носи́ть кирпи́ч насі́ць цэ́глу;

мать носи́ла косцу́ обе́д ма́ці насі́ла касцу́ абе́д;

носи́ть галифе́ насі́ць галіфэ́;

носи́ть фами́лию насі́ць про́звішча;

носи́ть ребёнка (о бере́менной же́нщине) насі́ць дзіця́;

носи́ть бо́роду насі́ць бараду́;

носи́ть тра́ур насі́ць жало́бу;

2. (иметь) насі́ць, мець;

носи́ть хара́ктер чего́-л. насі́ць (мець) хара́ктар чаго-не́будзь;

носи́ть зва́ние насі́ць (мець) зва́нне;

носи́ть ору́жие насі́ць збро́ю;

носи́ть на рука́х насі́ць на рука́х;

где тебя́ но́сит? безл. дзе цябе́ но́сіць?;

носи́ться

1. насі́цца; (бегать) бе́гаць, го́йсаць; (летать) лята́ць, лётаць; (гоняться) ганя́цца; (кружиться) кружы́цца; (ходить) хадзі́ць;

де́ти но́сятся по двору́ дзе́ці но́сяцца (бе́гаюць) па двары́;

над о́зером но́сятся ла́сточки над во́зерам лята́юць (лётаюць) ла́стаўкі;

в во́здухе но́сятся снежи́нки у паве́тры лята́юць (лётаюць, кру́жацца) сняжы́нкі;

це́лый день носи́лся по го́роду цэ́лы дзень бе́гаў (го́йсаў) па го́радзе;

2. страд. насі́цца;

но́сится как ку́рица с яйцо́м погов. но́сіцца як ду́рань з пі́санай то́рбай (як кот з селядцо́м);

носи́ться с мы́слью насі́цца з ду́мкай;

но́сятся слу́хи хо́дзяць чу́ткі (пагало́скі, по́галаскі).

но́ска ж.

1. (от носи́ть) нашэ́нне, -ння ср.;

2. (от нести́II) нясе́нне, -ння ср.

носки́ (короткие чулки) шкарпэ́ткі, -так.

но́ский

1. (прочный — об одежде, обуви и т. п.) мо́цны; но́скі;

2. / но́ская ку́рица нясу́чая ку́рыца; (несушка) нясу́шка, -кі ж.

но́скость ж.

1. (одежды, обуви и т. п.) мацу́нак, -нку м.; но́скасць, -ці ж.;

2. (кур) нясу́часць, -ці ж.

носови́дный носападо́бны.

носово́й в разн. знач. насавы́;

носова́я часть насава́я ча́стка;

носово́й плато́к насава́я ху́стачка, насо́ўка;

носово́й звук лингв. насавы́ гук;

носова́я па́луба насава́я па́луба.