Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

презре́нный

1. прич. занядба́лы, пагарджа́ны; пагрэ́баваны; см. презре́ть;

2. прил. (отвратительный) агі́дны; (мерзкий) паску́дны; (никчёмный) нікчэ́мны; (жалкий) нікчэ́мны, няшча́сны;

презре́нный раб нікчэ́мны (няшча́сны) раб;

презре́нный мета́лл шутл. нікчэ́мны мета́л.

презре́ть сов., книжн. занядба́ць (каго, што), адне́сціся з пага́рдай (да каго, чаго); (пренебречь) пагрэ́баваць (кім, чым).

презри́тельно нареч. пага́рдліва;

презри́тельность пага́рдлівасць, -ці ж.;

презри́тельный пага́рдлівы.

презу́мпция книжн., юр. прэзу́мпцыя, -цыі ж.

преиму́щественно нареч. перава́жна;

преиму́щественный перава́жны;

преиму́щество ср.

1. (превосходство) перава́га, -гі ж.; перава́жнасць, -ці ж.;

2. (привилегия) юр. прывіле́я, -ле́і ж.;

права́ и преиму́щества правы́ і прывіле́і;

по преиму́ществу перава́жна.

преиспо́дняя ж., миф. апраме́тная, -най ж.; (ад) пе́кла, -ла ср.