Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нехо́женый разг. няхо́джаны;

по нехо́женым места́м па няхо́джаных мясці́нах.

нехозя́йственность негаспада́рлівасць, -ці ж., негаспада́рнасць, -ці ж.; безгаспада́рлівасць, -ці ж., безгаспада́рчасць, -ці ж., безгаспада́рнасць, -ці ж.;

нехозя́йственный негаспада́рлівы, негаспада́рны; (бесхозяйственный) безгаспада́рлівы, безгаспада́рчы, безгаспада́рны.

нехоро́ший нядо́бры; (плохой) благі́, дрэ́нны, ке́пскі; (дурной) пага́ны;

нехорошо́ нареч., безл., в знач. сказ. нядо́бра; бла́га, дрэ́нна, ке́пска; пага́на;

нехорошо́ поступи́ть нядо́бра зрабі́ць;

э́то нехорошо́ гэ́та нядо́бра.

нехоте́ние уст. нежада́нне, -ння ср., нехаце́нне, -ння ср.

не́хотя нареч. не́хаця; (неохотно) неахво́тна.

не́христь разг., уст. не́хрысць, -ця м.

нецелесообра́зно нареч. немэтазго́дна;

нецелесообра́зность немэтазго́днасць, -ці ж.;