Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

плотого́н плытаго́н, -на м.

плотоспу́ск гидр. плытаспу́ск, -ку м.

плотохо́д гидр. плытахо́д, -ду м.

плотоя́дно нареч. драпе́жна; (сладострастно) юрлі́ва, пажа́дліва;

плотоя́дность юрлі́васць, -ці ж., пажа́длівасць, -ці ж.; см. плотоя́дный 3;

плотоя́дный

1. зоол. драпе́жны;

2. бот. насякомае́дны;

плотоя́дное расте́ние насякомае́дная раслі́на;

3. перен. юрлі́вы, пажа́длівы;

плотоя́дная улы́бка пажа́длівая ўсме́шка.

пло́тский книжн., уст. пло́цевы.

плоть ж. плоць, род. пло́ці ж.; (тело) це́ла, -ла ср.;

плоть от пло́ти плоць ад пло́ці;

облека́ться в плоть и кровь ператвара́цца ў жыццё;

во плоти́ уст. у цяле́сным во́бразе.

пло́хо

1. нареч. дрэ́нна, ке́пска;

2. безл., в знач. сказ. дрэ́нна, бла́га;

пло́хо лежи́т дрэ́нна ляжы́ць;

из рук вон пло́хо ве́льмі дрэ́нна, ніку́ды не ва́рта;

плохо́е сущ. дрэ́ннае, -ннага ср., ке́пскае, -кага ср., благо́е, -го́га ср.;