Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

при́зрачность

1. пры́віднасць, -ці ж.; (обманчивость) падма́нлівасць, -ці ж., падма́ннасць, -ці ж.;

2. (воображаемость) уя́ўнасць, -ці ж.; (нереальность) нерэа́льнасць, -ці ж.;

при́зрачный

1. пры́відны; падма́нлівы, падма́нны;

при́зрачное виде́ние (пры́відная) здань;

2. уя́ўны, нерэа́льны;

при́зрачная опа́сность уя́ўная (нерэа́льная) небяспе́ка.

призрева́ть несов., книжн. (давать приют) дава́ць прыту́лак (каму, чаму), дава́ць прыста́нішча (каму, чаму); (брать на своё попечение, содержание) браць на свой до́гляд (на сваё ўтрыма́нне); (опекать) апекава́цца (над кім, над чым); (заботиться) клапаці́цца (аб кім, аб чым); см. призре́ть;

призрева́ться страд. дава́цца; бра́цца; апекава́цца.

призре́ние ср., книжн. до́гляд, -ду м.; апекава́нне, -ння ср., апе́ка, -кі ж.; (приют) прыту́лак, -лку м.;

обще́ственное призре́ние грама́дскае апекава́нне (грама́дская апе́ка);

дом призре́ния бе́дных уст. прыту́лак для бе́дных;

призре́ть сов., книжн. (дать приют) даць прыту́лак (каму, чаму); даць прыста́нішча (каму, чаму); (взять на своё попечение, содержание) узя́ць на свой до́гляд (на сваё ўтрыма́нне); (позаботиться) паклапаці́цца (аб кім, аб чым); (приютить) прытулі́ць (каго, што);

призре́ть сироту́ даць прыту́лак (прыста́нішча) сіраце́, прытулі́ць сірату́.

призы́в м.

1. (действие) прызы́ў, -зы́ву м.; клі́канне, -ння ср.; закліка́нне, -ння ср., за́клік, -ку м.; см. призыва́ть;

2. (обращение с призывом) за́клік, -ку м.;

3. (просьба, мольба, зов) кліч, род. клі́ча м., по́кліч, -ча м.; про́сьба, -бы ж.;

призы́в о по́мощи кліч на дапамо́гу, про́сьба рату́нку;

4. собир. (лица, призванные на военную службу) прызы́ў, -зы́ву м.

призыва́ть несов.

1. (звать) зваць, клі́каць;

2. (на военную службу) прызыва́ць;

3. (к чему) закліка́ць (на што і да чаго); см. призва́ть;

призыва́ться

1. (на военную службу) прызыва́цца;

2. страд. зва́цца, клі́кацца; прызыва́цца; закліка́цца; см. призыва́ть;

призывни́к прызыўні́к, -ка́ м.