Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

переспо́рить сов. пераспрача́ць; перамагчы́ ў спрэ́чках;

его́ (тебя́) не переспо́ришь яго́ (цябе́) не пераспрача́еш (не перамо́жаш у спрэ́чках).

переспра́шивание перапы́тванне, -ння ср.;

переспра́шивать несов., в разн. знач. перапы́тваць;

переспра́шиваться страд. перапы́твацца.

переспро́с м., разг. перапы́тванне, -ння ср.;

переспроси́ть сов. перапыта́ць;

переспро́шенный перапыта́ны.

перессо́рить сов. перасвары́ць; (поссорить) пасвары́ць;

перессо́риться перасвары́цца; (поссориться) пасвары́цца.

перестава́ть несов. перастава́ць; пакіда́ць; (утихать) сціха́ць (без неопределённой формы глагола);

он не перестава́л кури́ть ён не перастава́ў (не пакіда́ў) куры́ць;

дождь не перестава́л дождж не сціха́ў (не перастава́ў).