Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

издержа́ться разг. вы́даткавацца;

изде́рживание выдаткава́нне, -ння ср.;

изде́рживать несов. выдатко́ўваць;

изде́рживаться возвр., страд. выдатко́ўвацца;

изде́ржка ж. выда́так, -тку м.;

изде́ржки мн. выда́ткі, -ткаў;

с ма́лыми изде́ржками з невялі́кімі (малы́мі) выда́ткамі.

издёвка ж., разг., см. издева́тельство;

с издёвкой в знач. нареч. здзе́кліва, са здзе́кам.

издёрганность сту́занасць, -ці ж.; знервава́насць, -ці ж.; зму́чанасць, -ці ж.;

издёрганный перен. сту́заны, зату́заны, знервава́ны, зму́чаны;

издёрганные не́рвы сту́заныя не́рвы;

издёрганный челове́к знервава́ны (зму́чаны) чалаве́к;

издёргать сов., разг.

1. сашмо́ргаць, вы́шмаргаць; саску́бці, вы́скубці;

де́ти издёргали всю бахрому́ дзе́ці вы́скублі ўсе́ махры́;

2. перен. сту́заць, зату́заць, знервава́ць, зму́чыць;

издёргаться перен., разг. сту́зацца, зату́зацца, знервава́цца, зму́чыцца;