Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кривото́лки ед. нет плёткі, -так, ед. плётка, -кі ж., крывато́лкі, -каў ед. нет.

кривоцве́т бот. крывацве́т, -ту м.

кривоше́ий крывашы́і.

кривоше́я мед. крывашы́я, -шы́і ж.

кривоши́п техн. крывашы́п, -па м.;

кривоши́пный крывашы́пны.

криву́ля м. и ж., разг. крыву́ля, -лі ж.

кри́зис в разн. знач. кры́зіс, -су м.;

экономи́ческий кри́зис эканамі́чны кры́зіс;

полити́ческий кри́зис паліты́чны кры́зіс;

о́бщий кри́зис капитали́зма агу́льны кры́зіс капіталі́зму;

прави́тельственный кри́зис ура́давы кры́зіс;

кри́зисный кры́зісны.

крик крык, род. кры́ку м.; гвалт, род. гва́лту м.; (вопль) ля́мант, -ту м.; (шум, гам) га́лас, -су м., гам, род. га́му м.;

после́дний крик мо́ды апо́шні крык мо́ды;

крик души́ крык душы́.