Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бухгалте́рия бухгалтэ́рыя, -рыі ж.;

бухга́лтерский бухга́лтарскі;

бухга́лтерша разг.

1. (женщина-бухгалтер) бухга́лтарка, -кі ж.;

2. (жена бухгалтера) бухга́лтарыха, -хі ж.

бу́хнутьI сов., однокр., в разн. знач. бу́хнуць;

бу́хнул вы́стрел бу́хнуў стрэл;

бу́хнуть на пол вяза́нку дров бу́хнуць на падло́гу вя́зку дроў;

бу́хнуть в во́ду бу́хнуць у ваду́;

бу́хнуть всё мя́со в котёл бу́хнуць усё мя́са ў кацёл;

бу́хнуть сло́во, не поду́мав бу́хнуць сло́ва, не паду́маўшы.

бу́хнутьII несов. (разбухать) бра́кнуць; (преимущественно от сырости) брыня́ць, набры́ньваць; (пухнуть) пу́хнуць.

бу́хнуться сов., однокр., разг. бу́хнуцца.

бу́хтаI (залив) бу́хта, -ты ж.

бу́хтаII (форма укладки каната) мор. бу́хта, -ты ж.

бу́хты-бара́хты / с бу́хты-бара́хты прост. ні з сяго́ ні з таго́, ні се́ла ні па́ла, (вдруг) ра́птам.

буцефа́л миф., шутл. буцэфа́л, -ла м.