Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

Лю́банский райо́н Лю́банскі раён.

Лю́бань г. Лю́бань, -ні ж.

люба́я сущ. люба́я, -бо́й ж., ко́жная, -най ж.

любвеоби́льность шчадралю́бнасць, -ці ж.;

любвеоби́льный шчадралю́бны, по́ўны лю́басці;

любвеоби́льное се́рдце шчадралю́бнае сэ́рца.

любе́зная сущ., разг. лю́бая, -бай ж.; (возлюбленная) каха́ная, -най ж.

любе́зничанье заляца́нне, -ння ср.;

любе́зничать несов. заляца́цца (да каго); гавары́ць кампліме́нты (каму);

любе́зно нареч. ласка́ва, мі́ла, ве́тліва, прыя́зна;

любе́зность ж.

1. (свойство) ласка́васць, -ці ж., ве́тлівасць, -ці ж., прыя́знасць, -ці ж.;

2. (комплимент) кампліме́нт, -та м., мі́лая рэч;

говори́ть любе́зности гавары́ць кампліме́нты (мі́лыя рэ́чы);

3. (одолжение) ла́ска, -кі ж.; (услуга) паслу́га, -гі ж.;

оказа́ть любе́зность зрабі́ць ла́ску;