Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

извле́чь сов.

1. (достать) даста́ць; вы́цягнуць; вы́няць;

извле́чь пу́лю из те́ла вы́няць (даста́ць) ку́лю з це́ла;

извле́чь меч из но́жен вы́цягнуць (вы́няць) меч з но́жан;

2. (материалы, цитаты) вы́браць;

3. (добыть) здабы́ць;

4. (получить, приобрести) атрыма́ць;

5. мат. здабы́ць;

извле́чь ко́рень здабы́ць ко́рань; см. извлека́ть;

извле́чься вы́цягнуцца, вы́няцца.

извне́ нареч. зво́нку; знадво́рку.

изво́дI м., прост.

1. (расход чего-л.) пераво́д, -ду м., звод, род. зво́ду м.; тра́та, -ты ж.; (безрассудный) марнава́нне, -ння ср.;

2. (уничтожение) звод, род. зво́ду м., вынішчэ́нне, -ння ср.;

3. (мучение) мучэ́нне, -ння ср.; дайма́нне, -ння ср.; дапяка́нне, -ння ср.; (надоедание) назаля́нне, -ння ср.; см. изводи́ть 1—3.

изво́дII м., лит., уст. звод, род. зво́ду м., рэда́кцыя, -цыі ж.

изводи́ть несов., разг.

1. (расходовать) пераво́дзіць; (тратить) тра́ціць; (безрассудно) марнава́ць;

не то́пит, а то́лько дрова́ изводит не па́ліць, а то́лькі дро́вы пераво́дзіць;

он изводит мно́го де́нег ён тра́ціць шмат гро́шай;

2. (уничтожать) зво́дзіць; выво́дзіць; (истреблять) вынішча́ць; знішча́ць;

изводи́ть леса́ зво́дзіць (вынішча́ць, знішча́ць) лясы́;

изводи́ть тарака́нов выво́дзіць (вынішча́ць) тарака́наў;

3. му́чыць (каго), дайма́ць (каго), дапяка́ць (каму); (надоедать) назаля́ць (каму);

его́ изводит пода́гра яго́ му́чыць пада́гра;

он изводит това́рищей насме́шками ён дайма́е тава́рышаў (дапяка́е тава́рышам) насме́шкамі;

изводи́ться несов., разг.

1. му́чыцца; (чахнуть) марне́ць;

изводи́ться от за́висти му́чыцца ад за́йздрасці;

изводи́ться от боле́зни марне́ць ад хваро́бы;

2. страд. пераво́дзіцца; тра́ціцца; марнава́цца; зво́дзіцца, выво́дзіцца; вынішча́цца; знішча́цца; см. изводи́ть 1, 2.

изво́з м. во́зніцтва, -ва ср., рамі́зніцтва, -ва ср.;

занима́ться изво́зом займа́цца во́зніцтвам (рамі́зніцтвам).

извози́ть сов., разг. запэ́цкаць, забру́дзіць; зашмальцава́ць;

извози́ться разг. запэ́цкацца, забру́дзіцца; зашмальцава́цца.