Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

исполня́тьсяI несов.

1. (осуществляться) здзяйсня́цца, збыва́цца, спра́ўджвацца;

жела́ние моё исполня́ется жада́нне маё здзяйсня́ецца (збыва́ецца);

2. (о времени) спаўня́цца;

че́рез ме́сяц ма́льчику исполня́ется пять лет праз ме́сяц хло́пчыку спаўня́ецца пяць гадо́ў;

3. страд. выко́нвацца, здзяйсня́цца; см. исполня́тьI.

исполня́тьсяII несов., уст. (наполняться) по́ўніцца (чым); напаўня́цца (чым); (проникаться) прася́кацца (чым).

исполня́ющий

1. прич. які́ (што) выко́нвае; які́ (што) здзяйсня́е; см. исполня́тьI;

2. прил. выко́нваючы;

исполня́ющий обя́занности выко́нваючы абавя́зкі.

исполосо́ванный спаласава́ны;

исполосова́ть сов., разг. спаласава́ць.

испо́льзование выкарыста́нне, -ння ср., скарыста́нне, -ння ср.; (неоконч. действие — ещё) выкарысто́ўванне, -ння ср., скарысто́ўванне, -ння ср.;

испо́льзованный вы́карыстаны, скарыста́ны; ужы́ты;

испо́льзовать

1. сов. вы́карыстаць, скарыста́ць; ужы́ць;

2. несов. выкарысто́ўваць, скарысто́ўваць; ужыва́ць;

испо́льзоваться несов., страд. выкарысто́ўвацца, скарысто́ўвацца; ужыва́цца.

испо́льничать несов., ист. працава́ць напалаві́ну;