Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

каса́тельная сущ., мат. даты́чная, -най ж.;

каса́тельно предлог с род. што даты́чыцца, што ты́чыцца, што да;

каса́тельно э́того де́ла я ничего́ не слыха́л што даты́чыцца (што ты́чыцца, што да) гэ́тай спра́вы, дык (то) я нічо́га не чуў;

каса́тельный мат., физ. даты́чны;

каса́тельное ускоре́ние даты́чнае паскарэ́нне;

каса́тельство ср. (отношение к кому, чему) даты́чнасць, -ці ж., дачыне́нне, -ння ср.; (причастность) прычы́ннасць, -ці ж.

каса́тикI ласк., разг. галубо́к, -бка́ м.

каса́тикII бот. каса́ч, -ча́ м.

каса́тиковые мн., сущ., бот. касачо́выя, -вых.

каса́ткаI ласк., разг. галу́бка, -кі ж.

каса́ткаII (ласточка) ла́стаўка, -кі ж.; каса́тка, -кі ж.

каса́ткаIII (морское животное) каса́тка, -кі ж.