перепакова́ть сов. перапакава́ць;
перепако́вывать несов. перапако́ўваць;
перепако́вываться страд. перапако́ўвацца.
перепа́костить сов., разг. спаску́дзіць, перапаску́дзіць; (перепачкать) зага́дзіць, перага́дзіць; (перепортить) папсава́ць, сапсава́ць, перапсава́ць;
перепа́кощенный спаску́джаны, перапаску́джаны; зага́джаны, зга́джаны; папсава́ны, сапсава́ны, перапсава́ны.
перепа́л техн. перапа́л, -лу м.
перепа́лзывать несов., разг. перапаўза́ць, перапо́ўзваць.
перепали́ть сов., разг. (спалить, сжечь всё, многое) перапалі́ць;
перепали́ть все дрова́ перапалі́ць усе́ дро́вы.
перепа́лка
1. (перестрелка) перастрэ́лка, -кі ж.; (стрельба) страляні́на, -ны ж.;
2. перен. перапа́лка, -кі ж.; (ссора) ла́янка, -кі ж.; сва́рка, -кі ж.