Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цент (монета) цэнт, род. цэ́нта м.

цента́вр

1. миф. цэнта́ўр, -ра м.;

2. астр. Цэнта́ўр, -ра м.

центифо́лия бот. цэнтыфо́лія, -ліі ж.

це́нтнер цэ́нтнер, -ра м.

центр в разн. знач. цэнтр, род. цэ́нтра м.;

центр окру́жности (ша́ра) мат. цэнтр акру́жнасці (ша́ра);

центр э́ллипса мат. цэнтр э́ліпса;

центр тя́жести физ., перен. цэнтр ця́жару;

центр величины́ мор. цэнтр велічыні́;

в це́нтре страны́ у цэ́нтры краі́ны;

жить в це́нтре го́рода жыць у цэ́нтры го́рада;

в це́нтре внима́ния у цэ́нтры ўва́гі;

нау́чный центр навуко́вы цэнтр;

культу́рный центр культу́рны цэнтр;

промы́шленные це́нтры страны́ прамысло́выя цэ́нтры краі́ны.

центра́л уст. цэнтра́л, -ла м.

централиза́ция в разн. знач. цэнтраліза́цыя, -цыі ж.;

централиза́ция капита́ла эк. цэнтраліза́цыя капіта́лу;

централи́зм цэнтралі́зм, -му м.;

демократи́ческий централи́зм дэмакраты́чны цэнтралі́зм;

централизо́ванный прич., прил. цэнтралізава́ны;

централизова́ть сов. и несов. цэнтралізава́ць;