Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

предпоса́дочный перадпаса́дачны.

предпосевно́й с.-х. перадпасяўны́.

предпо́сланный да́дзены (перад чым), зро́блены (перад чым), вы́кладзены (перад чым);

ле́кции была́ предпо́слана истори́ческая спра́вка пе́рад ле́кцыяй была пада́дзена (зро́блена) гістары́чная даве́дка;

предпосла́ть сов. (что, чему) даць (што, перад чым), зрабі́ць (што, перад чым), вы́класці (што, перад чым);

докла́дчик предпосла́л своему́ докла́ду не́сколько о́бщих замеча́ний дакла́дчык зрабі́ў пе́рад сваі́м дакла́дам не́калькі агу́льных заўва́г.

предпосле́дний перадапо́шні.

предпосыла́ть несов. (что, чему) дава́ць (што, перад чым), рабі́ць (што, перад чым), выклада́ць (што, перад чым); см. предпосла́ть;

предпосыла́ться страд. дава́цца (перад чым), рабі́цца (перад чым), выклада́цца (перад чым).

предпосы́лка перадумо́ва, -вы ж., прадпасы́лка, -кі ж.

предпоче́сть сов. адда́ць перава́гу (каму, чаму, перад кім, перад чым, над кім, над чым); (счесть за лучшее) палічы́ць за ле́пшае;

предпочита́ть несов. аддава́ць перава́гу (каму, чаму, перад кім, перад чым, над кім, над чым); лічы́ць за ле́пшае;

предпочита́ть поле́зное прия́тному аддава́ць перава́гу кары́снаму пе́рад (над) прые́мным;

он предпочита́ет остава́ться до́ма ён лі́чыць за ле́пшае застава́цца до́ма;