Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

истреби́тельный в разн. знач. знішча́льны; (губительный) згу́бны;

истреби́тельная авиа́ция знішча́льная авія́цыя;

истреби́тельный отря́д знішча́льны атра́д;

истреби́ть сов. зні́шчыць, мног. пазнішча́ць, вы́нішчыць; (погубить — ещё) загубі́ць; (вывести — ещё) вы́весці;

истребле́ние знішчэ́нне, -ння ср., вынішчэ́нне, -ння ср.; вы́вад, -ду м., вывядзе́нне, -ння ср.;

истреблённый зні́шчаны, вы́нішчаны; загу́блены; вы́ведзены;

истребля́ть несов. знішча́ць, вынішча́ць; губі́ць; выво́дзіць;

истребля́ться страд. знішча́цца, вынішча́цца; губі́цца; выво́дзіцца.

истре́бование выпатрабава́нне, -ння ср.;

истре́бованный вы́патрабаваны;

истре́бовать сов., книжн. вы́патрабаваць; (потребовать) запатрабава́ць.

истрепа́ть сов.

1. (вещь) патрапа́ць, разг. збузава́ць; падра́ць;

2. перен. (утомить, измучить) вы́матаць, змата́ць; (изнурить) змары́ць, змардава́ць, знясі́ліць;

истрепа́ть не́рвы вы́матаць не́рвы;