Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

жилпло́щадь (жила́я пло́щадь) жылпло́шча, -чы ж. (жыла́я пло́шча).

жилуправле́ние (жили́щное управле́ние) жылкіраўні́цтва, -ва ср. (жыллёвае кіраўні́цтва).

жилфо́нд (жило́й фонд) жылфо́нд, -ду м. (жыллёвы фонд).

жильё в разн. знач. жыллё, -лля́ ср.

жи́льный в разн. знач. жы́льны.

жим спорт. жым, род. жы́му м.

жи́молостные мн., сущ., бот. бружме́левыя, -вых;

жи́молость ж. бружме́ль, -лю м.

жир тлушч, род. тлу́шчу м.;

ры́бий жир ры́бін тлушч;

говя́жий жир лой;

свино́й (нутряно́й) жир здор;

гуси́ный жир шма́лец;

нагуля́ть жи́ру разг. нагуля́ць тлу́шчу (са́ла);

с жи́ру беси́ться з раско́шы шале́ць;

от жи́ру ло́пается (яго́) аж распіра́е.

жирандо́ль уст. жырандо́ль, -лі ж.