Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цепля́ть несов.

1. (задевать) разг. чапля́ць, чапля́цца;

2. (захватывать) прост. чапля́ць, зачэ́пліваць;

3. (прикреплять) прост. чапля́ць, зачэ́пліваць;

4. (надевать на себя что-л. ненужное) чапля́ць, начэ́пліваць;

цепля́ться

1. (задевать, зацепляться) чапля́цца;

2. (стремиться сохранить что-л.) разг. чапля́цца (за што);

цепля́ться за жизнь чапля́цца за жыццё;

3. перен. (привязываться, придираться) чапля́цца, прычэ́плівацца (да каго); (находить предлог) чапля́цца;

цепля́ться за ме́лочи чапля́цца за дро́бязі.

цепно́йI (к цепь);

1. в разн. знач. ланцуго́вы;

цепно́е колесо́ ланцуго́вае ко́ла;

цепно́й мост ланцуго́вы мост;

цепны́е кора́ллы зоол. ланцуго́выя кара́лы;

цепна́я ли́ния мат. ланцуго́вая лі́нія;

цепна́я реа́кция физ., перен. ланцуго́вая рэа́кцыя;

2. (привязанный на цепь) ланцу́жны;

цепна́я соба́ка ланцу́жны саба́ка;

3. / цепно́е пра́вило мат. склада́нае трайно́е пра́віла.

цепно́йII (прил. к цеп) цэ́павы.

цепо́чечный ланцужко́вы;

цепо́чка ж., в разн. знач. ланцужо́к, -жка́ м.;

цепо́чкой, см. це́пью;

цепо́чный, см. цепо́чечный.

цеппели́н ав. цэпелі́н, -на м.

цепь ж.

1. в разн. знач. ланцу́г, -га́ м.;

желе́зная цепь жале́зны ланцу́г;

я́корная цепь я́карны ланцу́г;

посади́ть на цепь пасадзі́ць на ланцу́г;

цепь собы́тий перен. ланцу́г падзе́й;

цепь доказа́тельств перен. ланцу́г до́казаў;

цепь управле́ния ж.-д. ланцу́г кірава́ння;

электри́ческая цепь физ. электры́чны ланцу́г;

цепь гор ланцу́г гор;

2. (оковы) ланцугі́, -го́ў ед. нет, кайданы́, -но́ў ед. нет;

закова́ть в це́пи закава́ць у ланцугі́ (кайданы́);

разорва́ть це́пи перен. разарва́ць ланцугі́ (скі́нуць кайданы́).