Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

главко́м (главнокома́ндующий) воен. галоўка́м, -ма м. (галоўнакама́ндуючы).

Главли́т (Гла́вное управле́ние по дела́м литерату́ры и изда́тельств) Галоўлі́т, -та м. (Гало́ўнае кіраўні́цтва па спра́вах літарату́ры і выдаве́цтваў).

гла́вное вводн. сл. гало́ўнае, асно́ўнае.

главнокома́ндование галоўнакама́ндаванне, -ння ср.;

Верхо́вное Главнокома́ндование Вярхо́ўнае Галоўнакама́ндаванне;

главнокома́ндующий сущ. галоўнакама́ндуючы, -чага м.

главноуправля́ющий сущ. гало́ўны кіраўні́к.

гла́вный в разн. знач. гало́ўны;

гла́вное предложе́ние гало́ўны сказ;

гла́вная у́лица гало́ўная ву́ліца;

гла́вный врач гало́ўны ўрач;

гла́вным о́бразом гало́ўным чы́нам;

гла́вное де́ло гало́ўная спра́ва.

Главполитпросве́т м. (Гла́вный поли́тико-просвети́тельный комите́т) ист. Галоўпалітасве́та, -ты ж. (Гало́ўны палі́тыка-асве́тны камітэ́т).

глаго́л м.

1. грам. дзеясло́ў, -ло́ва м.;

2. (речь, слово) высок., уст. сло́ва, -ва ср.

глаго́лица лингв. глаго́ліца, -цы ж.;