Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пшёнка прост. прасяна́я ка́ша.

пшённый прасяны́.

пшик разг. пшык, род. пшы́ку м.

пшют разг., уст. фат, род. фа́та м., хлюст, род. хлюста́ м.

пыж клак, род. кла́ку м., пыж, род. пыжа́ м.

пы́жик в разн. знач. пы́жык, -ка м.;

пы́жиковый пы́жыкавы.

пы́житься несов., разг. надзіма́цца; (делать усилие) пя́цца, напіна́цца.

пыл м.

1. запа́л, -лу м.; (рвение, усердие) заўзя́тасць, -ці ж., стара́ннасць, -ці ж., шчы́расць, -ці ж.;

ю́ношеский пыл юна́цкі запа́л;

уме́рить свой пыл стрыма́ць свой запа́л;

2. (сильный жар) уст., обл. жар, род. жа́ру м.; (пламя) по́лымя, -мя ср.;

в пылу́ (сраже́ния, би́твы и т. п.) у гара́чцы (бо́ю і да таго́ падо́бнае);

с пы́лу, с жа́ру з по́лымя, з жа́ру;

пыла́ть несов.

1. пала́ць, палымне́ць; (вспыхивая) шуга́ць; (гореть) гарэ́ць;

2. (от прилива крови) чырване́ць;

3. перен. пала́ць, гарэ́ць.