Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

предме́т м.

1. прадме́т, -та м.; (вещь) рэч, род. рэ́чы ж.;

предме́ты дома́шнего обихо́да прадме́ты (рэ́чы) ха́тняга ўжы́тку (ха́тнія рэ́чы);

предме́ты широ́кого потребле́ния прадме́ты шыро́кага ўжы́тку;

2. (тема) прадме́т, -та м., тэ́ма, -мы ж.; (вопрос) пыта́нне, -ння ср.;

предме́т спо́ра тэ́ма (прадме́т) спрэ́чкі, пыта́нне спрэ́чкі, спрэ́чнае пыта́нне;

3. (объект) прадме́т, -та м.; аб’е́кт, -та м.;

предме́т нау́чного иссле́дования прадме́т (аб’е́кт) навуко́вага дасле́давання;

предме́т насме́шек аб’е́кт (прадме́т) насме́шак;

4. (дисциплина преподавания) прадме́т, -та м., дысцыплі́на, -ны ж.;

сдать экза́мены по всем предме́там здаць экза́мены (іспы́ты) па ўсіх прадме́тах (дысцыплі́нах);

5. разг., уст. (возлюбленный) каха́ны, -нага м.; (возлюбленная) каха́ная, -най ж.;

на сей предме́т канц. разг., шутл. нако́нт гэ́тага;

на тот предме́т, е́сли канц. на той вы́падак, калі́; у тым вы́падку, калі́;

име́ть в предме́те уст. мець на ўва́зе (на мэ́це);

предме́т любви́ прадме́т каха́ння; (возлюбленный) каха́ны; (возлюбленная) каха́ная;

предме́тно нареч. прадме́тна;

предме́тность прадме́тнасць, -ці ж.;

предме́тный

1. прадме́тны; (вещественный) рэ́чыўны;

2. (тематический) прадме́тны; тэматы́чны;

предме́тный указа́тель прадме́тны паказа́льнік.

предмобилизацио́нный перадмабілізацы́йны.

предмо́стный перадмаставы́;

предмо́стное укрепле́ние воен. перадмаставо́е ўмацава́нне;

предмо́стье перадмо́сце, -ця ср.

предназнача́ть несов. прызнача́ць; (судить) судзі́ць; см. предназна́чить;

предназнача́ться страд. прызнача́цца;

предназначе́ние ср.

1. прызначэ́нне, -ння ср.;

2. (судьба) уст. лёс, род. лёсу м., до́ля, род. до́лі ж.;