процара́пывание прадзіра́нне, -ння ср., прадра́пванне, -ння ср.;
процара́пывать несов. прадзіра́ць, прадра́пваць;
процара́пываться страд. прадзіра́цца, прадра́пвацца.
процвести́ сов.
1. расквітне́ць;
2. (цвести некоторое время) працвісці́; см. процвета́ть;
процвета́ние ср. ро́сквіт, -ту м.;
процвета́ть несов. квітне́ць;
процвета́ющий
1. прич. які́ (што) квітне́е;
2. прил. квітне́ючы.
процеди́ть сов., в разн. знач. працадзі́ць, мног. папрацэ́джваць;
процеди́ть молоко́ працадзі́ць малако́;
процеди́ть сквозь зу́бы працадзі́ць праз зу́бы.
процеду́ра в разн. знач. працэду́ра, -ры ж.;
процеду́ра подписа́ния догово́ра працэду́ра падпіса́ння дамо́вы (дагаво́ра);
ходи́ть на процеду́ры мед. хадзі́ць на працэду́ры;
процеду́рная сущ., мед. працэду́рная, -най ж.;