Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

проскри́пция ист. праскры́пцыя, -цыі ж.

проскули́ть сов.

1. (о собаке) праскавыта́ць;

2. (проплакать) разг. праскуго́ліць, прахны́каць.

проскурня́к м., бот. ма́льва, -вы ж.

проскуча́ть сов. пранудзі́цца; прасумава́ць.

просла́бить сов., безл. прасла́біць, праня́ць.

просла́вить сов.

1. прасла́віць; усла́віць;

2. (опорочить) разг. знясла́віць, абнясла́віць, зга́ньбіць, зга́ніць;

просла́виться прасла́віцца, усла́віцца;

прославле́ние праслаўле́нне, -ння ср.; услаўле́нне, -ння ср.;

просла́вленный прасла́ўлены; усла́ўлены;

прославля́ть несов.

1. праслаўля́ць; услаўля́ць;

2. (порочить) разг. нясла́віць, га́ньбіць, га́ніць;