Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ча́яние ср., уст., высок. спадзява́нне, -ння ср.; (надежда) надзе́я, -дзе́і ж.; (ожидание) чака́нне, -ння ср.;

па́че ча́яния, сверх ча́яния книжн. чаго́ до́брага, ра́птам, неспадзе́ўкі, неспадзява́на.

ча́ять несов., уст., прост. спадзява́цца, чака́ць; (думать) ду́маць;

души́ не ча́ять душы́ не чуць;

ча́емый прич., страд. які́ чака́ны.

ча-ча-ча́ (танец) ча-ча-ча́ нескл., ср.

чва́ниться несов. фанабэ́рыцца; задава́цца;

чванли́вость ж. фанабэ́рыстасць, -ці ж.; задава́нне, -ння ср.;

чванли́вый фанабэ́рысты;

чва́нность ж. фанабэ́рыстасць, -ці ж.; задава́нне, -ння ср.;

чва́нный фанабэ́рысты;

чва́нство ср. фанабэ́рыя, -рыі ж.; задава́нне, -ння ср.

чебокса́рский чэбакса́рскі.