Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

испуга́ть сов. спало́хаць, спужа́ць; (всполошить) успу́дзіць, перапало́хаць;

испуга́ться спало́хацца, спужа́цца; спу́дзіцца, перапало́хацца; (ужаснуться) жахну́цца.

испуска́ние выпуска́нне, -ння ср., спуска́нне, -ння ср.; распаўсю́джванне, -ння ср.; вылучэ́нне, -ння ср.;

испуска́ть несов. выпуска́ць, дава́ць; (распространять) распаўсю́джваць; (выделять) вылуча́ць; (о звуке) абзыва́цца (чым), дава́ць; однако чаще переводится другими глаг. в соответствии со значением сущ.;

испуска́ть арома́т (за́пах) па́хнуць (дава́ць пах);

испуска́ть вздох уздыха́ць;

испуска́ть крик крыча́ць (абзыва́цца кры́кам);

испуска́ть свет выпраме́ньваць (дава́ць) святло́;

испуска́ть стон стагна́ць;

испуска́ть дух (после́дний вздох) кана́ць;

испуска́ться спуска́цца; распаўсю́джвацца; вылуча́цца; абзыва́цца; выпраме́ньвацца;

испусти́ть сов. вы́пусціць; даць; (распространить) распаўсю́дзіць; (выделить) вы́лучыць; (о звуке) абазва́цца (чым), даць, пада́ць;

испусти́ть звук абазва́цца гу́кам, даць (пада́ць) гук; однако чаще переводится другими глаголами в соответствии со значением сущ.;

испусти́ть за́пах запа́хнуць;

испусти́ть крик закрыча́ць, кры́кнуць.

испыта́ние ср.

1. (действие) выпрабава́нне, -ння ср.; неоконч. выпрабо́ўванне, -ння ср., про́ба, -бы ж.;

испыта́ние материа́лов техн. выпрабо́ўванне (выпрабава́нне) матэрыя́лаў;

подверга́ть испыта́нию, брать на испыта́ние (проверять качество, пригодность) выпрабо́ўваць;

2. (экзамен) только мн. іспы́ты, -таў;

испыта́ние по матема́тике іспы́ты па матэма́тыцы;

3. (тягостное переживание) выпрабава́нне, -ння ср.; (невзгоды — ещё) няго́ды, -даў.

испы́танный

1. вы́прабаваны, праве́раны; зазна́ны, зве́даны, адчу́ты, перажы́ты;

2. в знач. прил. вы́прабаваны; праве́раны; (опытный) дасве́дчаны; (надёжный, верный) надзе́йны, ве́рны;

испы́танное му́жество вы́прабаваная (праве́раная) му́жнасць;

испы́танный друг ве́рны (надзе́йны) ся́бар (друг);

испыта́тель

1. выпрабава́льнік, -ка м.;

лётчик-испыта́тель лётчык-выпрабава́льнік; (исследователь) дасле́дчык, -ка м.;

2. (экзаменатор) уст. экзамена́тар, -ра м.;

испыта́тельница

1. выпрабава́льніца, -цы ж.; дасле́дчыца, -цы ж.;

2. экзамена́тарка, -кі ж.;