лоск м., прям., перен. гля́нец, род. гля́нцу м.; (блеск) бляск, род. бля́ску м.; бліску́часць, -ці ж.
лоску́т м.
1. абрэ́зак, -зка м.; (только о коже) акра́вак, род. акра́ўка м.; (клочок) шмато́к, -тка́ м.; (кожаный) скура́т, -та́ м.; (часть поверхности земли) ла́пік, -ка м., ла́піна, -ны ж.;
одея́ло из лоскуто́в ко́ўдра з абрэ́зкаў;
лоску́т земли́ ла́пік зямлі́;
2. собир. абрэ́зкі, -зкаў мн.;
прода́жа лоскута́ про́даж абрэ́зкаў;
лоску́тник гандля́р абрэ́зкамі; (тряпичник) ану́чнік, -ка м.;
лоску́тный абрэ́зкавы; акра́ўкавы; шматко́вы, ла́пікавы; см. лоску́т; (из лоскутьев) з абрэ́зкаў;
лоску́тное одея́ло ко́ўдра з абрэ́зкаў;
◊
лоску́тное госуда́рство шматко́вая дзяржа́ва.
лосни́стость бліску́часць, -ці ж.;
лосни́стый разг. блішча́сты, бліску́чы;
лосни́ться несов. блішча́ць, ільсні́цца;
лосня́щийся
1. прич. які́ (што) блішчы́ць, які́ (што) ільсні́цца;
2. прил. бліску́чы, блішча́сты, ільсня́ны, (после гласных) льсня́ны.
лососёвые мн., сущ., зоол. ласасёвыя, -вых;
лососи́на ласасі́на, -ны ж.;