Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прона́шивать несов. прано́шваць; см. проноси́тьII;

прона́шиваться возвр., страд., разг. прано́швацца; см. проноси́тьсяII, прона́шивать.

проне́житься сов., разг. прапе́сціцца.

пронеме́цкий праняме́цкі.

пронесённый

1. пране́сены;

2. прамча́ны, пране́сены; см. пронести́;

пронести́ сов.

1. в разн. знач. пране́сці;

пронести́ ме́бель че́рез гла́вный вход пране́сці мэ́блю праз гало́ўны ўвахо́д;

по у́лице пронесли́ плака́ты па ву́ліцы пране́слі плака́ты;

опа́сность пронесло́ безл. небяспе́ку пране́сла;

2. перен. (промчать) прамча́ць, пране́сці;

маши́на пронесла́ нас че́рез центр го́рода машы́на прамча́ла (пране́сла) нас праз цэнтр го́рада;

3. безл. (прослабить), прост. пране́сці, праня́ць;

ребёнка пронесло́ от я́год дзіця́ пране́сла (праняло́) ад я́гад;

пронести́сь

1. пране́сціся; (промчаться) прамча́цца; (пролететь) праляце́ць;

велосипеди́ст пронёсся по шоссе́ веласіпеды́ст пранёсся (прамча́ўся) па шашы́;

бы́стро пронесло́сь ле́то ху́тка праляце́ла ле́та;

2. (распространиться) пране́сціся;

пронёсся слух пране́слася чу́тка.

пронза́ть несов.

1. прані́зваць, праціна́ць; (прокалывать) прако́лваць, прабіва́ць;

пронза́ть наскво́зь прані́зваць (праціна́ць, прако́лваць, прабіва́ць) наскро́зь;

2. перен. прані́зваць; (пронимать) прайма́ць; (о чувстве, мысли и т. п. — ещё) праціна́ць, ахо́пліваць, уража́ць, рэ́заць; см. пронзи́ть;

пронза́ться страд. прані́звацца, праціна́цца, прако́лвацца, прабіва́цца; см. пронза́ть;

пронзённый

1. праніза́ны, праця́ты, прако́латы, мног. папрако́лваны, прабі́ты, мног. папрабіва́ны;

2. праніза́ны; праня́ты, праця́ты, ахо́плены, ура́жаны; см. пронзи́ть.