Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

глупова́тый дурнава́ты;

глу́пость ж.

1. (качество, свойство) дурно́та, -ты ж., ду́расць, -ці ж., неразу́мнасць, -ці ж.; (бессмысленность) бязглу́здасць, -ці ж.; (нелепость) недарэ́чнасць, -ці ж.;

2. (глупый поступок, глупое слово) глу́пства, -ва ср., мн. нет;

сде́лать по глу́пости зрабі́ць па ду́расці (па дурно́це, праз дурно́ту);

не говори́те глу́постей не гавары́це глу́пства;

глу́пости разг. глу́пства;

глу́пый дурны́, неразу́мны; (бессмысленный) бязглу́зды; (нелепый) недарэ́чны;

глуп как про́бка (осёл) дурны́ як пень (як бот, як бара́н);

прики́дываться глу́пым прыкі́двацца дурны́м, прыду́рвацца;

глупы́ш м.

1. разг. дурны́, -но́га м., дурні́ца, -цы ж.;

2. зоол. глупы́ш, -ша́ м.;

глупы́шка м. и ж., уменьш.-ласк., разг. дурне́нькі, -кага м., дурне́нькая, -кай ж., дурні́чка, -кі ж.

Глуск г.п. Глуск, род. Глу́ска м.

глу́сский глу́скі.

Глу́сский райо́н Глу́скі раён.

глухарёнок м. глушаня́ и глушанё, -ня́ці ср.

глухари́ный глушцо́вы;