Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

вы́ведрить сов., безл., обл. вы́пагадзіцца, распаго́дзіцца.

выве́дывание выве́дванне, -ння ср., праве́дванне, -ння ср.; прапы́тванне, -ння ср.;

выве́дывать несов. выве́дваць, вызнава́ць, праве́дваць; прапы́тваць;

выве́дываться страд. выве́двацца, вызнава́цца.

вы́везти сов., в разн. знач. вы́везці, мног. павыво́зіць;

вы́везти удобре́ния на поля́ вы́везці (павыво́зіць) угнае́нні на палі́;

вы́везти това́р за грани́цу вы́везці тава́р за мяжу́;

вы́везти на свои́х плеча́х вы́везці на сваі́х пляча́х.

выве́ивать, см. вывева́ть.

вы́веренный вы́вераны;

вы́верить сов. вы́верыць;

вы́верка вы́верка, -кі ж.

вы́вернутый

1. вы́кручаны, мног. павыкру́чваны;

2. вы́вернуты, мног. павываро́чваны;

3. вы́віхнуты, вы́кручаны, мног. павыкру́чваны, вы́вернуты, мног. павываро́чваны;

4. вы́вернуты; см. вы́вернуть;