Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прибыва́ть несов.

1. прыбыва́ць; (приезжать) прыязджа́ць; (приходить) прыхо́дзіць;

2. (увеличиваться) прыбыва́ць; прыбаўля́цца;

прибыва́ть в ве́се прыбыва́ць (прыбаўля́цца) у вазе́.

прибы́вший

1. прич. які́ (што) прыбы́ў; які́ (што) прые́хаў; які́ (што) прыйшо́ў; які́ (што) прыба́віўся; см. прибы́ть;

2. прил. прыбы́ўшы;

3. сущ. прыбы́ўшы, -шага м., прыбы́лы, -лага м.

при́быль ж.

1. прыбы́так, -тку м.;

2. (приращение) прыро́ст, -ту м.; (увеличение) прыбаўле́нне, -ння ср., павелічэ́нне, -ння ср.;

при́быль населе́ния прыро́ст насе́льніцтва;

при́быль воды́ в реке́ прыбаўле́нне вады́ ў рацэ́;

3. перен. (польза), разг. кары́сць, -ці ж., прыбы́так, -тку м.;

извлека́ть при́быль атры́мліваць прыбы́так;

луна́ на при́были ме́сяц прыбыва́е;

вода́ идёт на при́быль вада́ прыбыва́е (падыма́ецца);

при́быльно нареч. з прыбы́ткам, прыбытко́ва; (доходно) дахо́дна;

при́быльность прыбытко́васць, -ці ж.; (доходность) дахо́днасць, -ці ж.;

при́быльность предприя́тия прыбытко́васць (дахо́днасць) прадпрые́мства;

при́быльный прыбытко́вы; (доходный) дахо́дны;

при́быльное заня́тие прыбытко́вы (дахо́дны) заня́так.

прибы́тие ср. прыбыццё, -цця́ ср.; неоконч. прыбыва́нне, -ння ср.; прые́зд, -ду м.; прыхо́д, -ду м.;

прибы́ть сов.

1. прыбы́ць; (приехать) прые́хаць, мног. папрыязджа́ць; (прийти) прыйсці́, мног. папрыхо́дзіць;

2. (увеличиться) прыбы́ць, прыба́віцца.

прива́да ж., охотн., рыб.

1. (действие) прына́джванне, -ння ср., прына́да, -ды ж.;

2. (приманка) прына́да, -ды ж.;

прива́дить сов.

1. прына́дзіць;

прива́дить те́терева прына́дзіць цецерука́;

2. (привлечь) разг. прыва́біць;

прива́дить к себе́ ребя́т прыва́біць да сябе́ дзяце́й.