Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

язы́ческий язы́чніцкі, пага́нскі;

язы́чество язы́чніцтва, -ва ср., пага́нства, -ва ср.

язычко́вые мн., сущ., зоол. язычко́выя, -вых.

язычко́вый в разн. знач. язычко́вы;

язычко́вые музыка́льные инструме́нты язычко́выя музы́чныя інструме́нты;

язычко́вые согла́сные язычко́выя зы́чныя.

язы́чник язы́чнік, -ка м., пага́нец, -ца м.;

язы́чница язы́чніца, -цы ж., пага́нка, -кі ж.

язы́чно-нёбный лингв. язы́чна-паднябе́нны.

язы́чный анат., лингв. язы́чны;

язы́чные мы́шцы анат. язы́чныя мы́шцы;

язы́чные согла́сные лингв. язы́чныя зы́чныя.

язычо́к в разн. знач. язычо́к, -чка́ м.;

злой у него́ язычо́к! злы ў яго́ язычо́к!;

язычо́к колоко́льчика язычо́к званка́ (звано́чка);

язычо́к замка́ язычо́к замка́.

язь зоол. язь, род. язя́ м.