Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хо́литься страд. пяле́гавацца, пе́сціцца, дагляда́цца.

хо́лка ж. (часть шеи) ка́рак, -рка м., обл. га́гавіца, -цы ж.;

ло́шадь наби́ла хо́лку конь наму́ляў ка́рак;

намы́лить (намя́ть) хо́лку даць ды́хту; у каршэ́нь даць; грымака́ (кухталя́, кухталёў) даць.

холл хол, род. хо́ла м.

холм узго́рак, -рка м., паго́рак, -рка м.; (среди низин) груд, род. гру́да м.; (насыпанный) капе́ц, -пца́ м.;

холмик уменьш. узго́рачак, -чка м., паго́рачак, -чка м.; грудо́к, -дка́ м.; (насыпанный) капе́ц, -пца́ м.;

холми́стость узго́ркаватасць, -ці ж.;

холми́стый узго́ркаваты, узго́рысты;

холми́ться погов. падыма́цца ўзго́ркамі.

холмого́рский халмаго́рскі;

холмого́рская поро́да скота́ халмаго́рская паро́да жывёлы.

холмообра́зный узгоркападо́бны.