Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ląd, ~u

м. зямля, суша; мацярык;

stały ląd — кантынент;

na ~zie i morzu — на сушы і моры;

zejść na ląd — сысці на бераг;

odkryć nowy ląd — адкрыць новы кантынент

lądodół, ~ołu

lądod|ół

м. геал. мацерыковы лёд

lądować

незак.

1. прычальваць (да берага), высаджвацца (на бераг);

2. садзіцца; прызямляцца, ісці на пасадку;

3. разм. трапляць куды; апынацца дзе

lądowanie

н.

1. прычальванне, высадка;

2. прызямленне, пасадка

lądowiec

м. разм. інжынер-будаўнік

lądowisko

н. ав. пасадачная пляцоўка

lądowy

lądow|y

1. сухапутны;

wojska ~e — сухапутныя войскі;

2. мацерыковы; кантынентальны;

ssak ~y — мацерыковая млекакормячая жывёла;

szczur ~y пагард. сухапутны пацук

ląg, lęgu

м.

1. вылупліванне (птушанят);

2. вывадак