Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

hołd, ~u

м.

1. ушаноўванне, выказванне пашаны;

zbierać ~y — прымаць знакі пашаны (увагі);

złożyć hołd czyjej pamięci — ушанаваць чыю памяць;

2. гіст. прысяга васала каралю; васальная залежнасць

hołdować

незак.

1. czemu пакланяцца чаму; быць прыхільнікам чаго; падпарадкоўвацца чаму; кіравацца чым; прытрымлівацца чаго;

hołdować złotemu cielcowi — пакланяцца залатому цяльцу;

hołdować modzie — падпарадкоўвацца модзе;

hołdować tradycji — прытрымлівацца традыцыі;

hołdować sztuce — служыць мастацтву;

2. kogo гіст. падпарадкоўвацца каму; быць у залежнасці ад каго;

3. гіст. падпарадкоўваць; рабіць васалам

hołdowniczy

hołdownicz|y

гіст. васальны;

przysięga ~a — васальная прысяга

hołdownik

м. гіст. васал; леннік; даннік

hołobla

ж. аглобля

hołota

ж.

1. зброд, галота, басота;

2. жарт. малеча

Hołowiczpole

н. в. Галавіч-Поле

Hołynka

ж. в. Галынка

hołysz

м. галыш