Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

zestrzelić

зак. падстрэліць; збіць

zeszczupleć

зак. схуднець

zeszlifować

зак. адшліфаваць

zeszłoroczny

леташні; мінулагодні

zeszły

мінулы;

w ~m tygodniu — на мінулым тыдні;

w ~m roku — у мінулым годзе; летась

zeszpecać

незак. абязвечваць, знявечваць

zeszpecenie

н. абязвечванне, знявечванне

zeszpecić

зак. абязвечыць; знявечыць

zesztywnieć

зак.

1. зацвярдзець; страціць гнуткасць;

2. адубець, скарчанець, акасцянець;

3. перан. павесці сябе афіцыйна; стаць халодным (непрыступным)

zeszyt, ~u

м. сшытак;

zeszyt w kratkę (w linię) — сшытак у клетку (у лінейку)